На гандлі БВФБ курс даляра вырас на 5 рублёў, попыт амаль у 4 разы перавысіў прапанову
- 4.02.2009, 12:36
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 4 лютага на біржы курс даляра ЗША у адносінах да беларускага рубля абнавіў гістарычны максімум і склаў 2787 рублёў.
У параўнанні з ўчорашняй катыроўкай курс павялічыўся 5 рублёў, піша АФН.
Пры гэтым попыт на амерыканскую валюту на 30.980 млн. даляраў перавысіў прапанову -- амаль у чатыры разы. Аб'ём пагадненняў склаў 41.863 млн. даляраў, попыт — 41.872 млн., прапанова - 10.892 млн.
Курс еўра павялічыўся 42 рублі і склаў 3619 рублёў за еўра, расейскага рубля - на 0,39 рубля і склаў 77,39 беларускіх рубля за адзін расейскі.