Буйнога чыноўніка Генпракуратуры вінавацяць у хабарніцтве
- 5.02.2009, 14:04
Былому начальніку аддзела ўласнай бяспекі Генпракуратуры прад'яўленае абвінавачванне за падбухторванне да дачы хабараў.
Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Аляксандр Ракевіч, піша «Інтэрфакс».
«Яму прад'яўленае абвінавачванне за падбухторванне да дачы хабараў. Эпізоды датычацца перыяду, калі ён не працаваў у органах пракуратуры», - сказаў А.Ракевіч, удакладніўшы пры гэтым, што «па справе фігуруе цэлая група асоб».
Як ужо паведамлялася, былы начальнік аддзела ўласнай бяспекі Генпракуратуры арыштаваны, факт, па якім у адносінах яго ўзбуджаная крымінальная справа, адносіцца да 2007 года. У цяперашні час на пасаду начальніка аддзела ўласнай бяспекі прызначаны новы чалавек, паведаміў Генпракурор.