BE RU EN

МТЗ знізіў вытворчасць амаль напалову

  • 6.02.2009, 13:29

У студзені 2009 года Менскі трактарны завод знізіў вытворчасць трактароў і машын на 49,6%.

У планава-эканамічным аддзеле прадпрыемства падкрэслілі, што гэта папярэднія дадзеныя. На працягу месяца выпушчана 3.000 трактароў і машын.

Аб'ём прамысловай вытворчасці за першы месяц бягучага года склаў 188 млрд. 917 млн. рублёў, што ў супастаўных коштах на 29,3% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Спецыялісты прадпрыемства падзенне вытворчасці звязваюць з крызісам і звужэннем рынкаў збыту.

Нагадаем, што з гэтага тыдня Менскі аўтазавод пачынае працаваць у скарочаным рэжыме – тры дні на тыдзень. Сур'ёзна «ўрэзваюцца» заробкі працоўных.

Апошнія навіны