BE RU EN

Эўразьвяз чакае ад уладаў Беларусі сыстэмных зьменаў

  • 10.03.2009, 9:29

Камісар ЭЗ Беніта Фэрэра-Вальднэр, выступаючы ў Каралеўскім інстытуце міжнародных дачыненьняў у Лёндане, заявіла, што чакае ад беларускіх уладаў больш палітычных рэформаў.

12 і 13 сакавіка эўракамісар зьбіраецца правесьці ў Беларусі. За апошні месяц гэта будзе другі візіт у Беларусь высокага брусэльскага чыноўніка. У лютым Менск наведаў вярхоўны прадстаўнік у пытаньнях агульнай зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Эўразьвязу, Генэральны сакратар Рады Эўразьвязу Хавіер Саляна, адзначае «Радыё Свабода».

Як лічыць эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр, Эўразьвяз «знайшоў магчымасьці наблізіць да сабе Беларусь, і хацеў бы зрабіць шмат чаго».

Гаворачы пра верагоднасьць удзелу Беларусі ў праграме «Усходняе партнэрства», Фэрэра-Вальднэр падкрэсьліла, што «дзеля таго, каб гэта адбылося, ЭЗ хацеў бы бачыць больш палітычных рэформ». Цяпер, лічыць яна, гэты працэс у краіне можна вызначыць словамі «Два крокі наперад, адзін крок назад».

Паводле эўракамісара, Лукашэнку трэба балянсаваць паміж падтрыманьнем добрых дачыненьняў з традыцыйным саюзьнікам – Расеяй і распрацоўкай эфэктыўных сувязяў з Захадам, асабліва росту цэнаў на расейскія энэрганосьбіты.

Як заявіла Бэніта Фэрэра-Вальднэр, у ЭЗ задаволеныя тым, што ў свой час у Беларусі былі вызваленыя палітзьняволеныя, аднак, зь іншага боку, у ЭЗ ня ўпэўненыя, што неўзабаве ў гэтай краіне ня будуць затрыманыя ці арыштаваныя чарговыя крытыкі уладаў.

«Зь іншага боку, -- зазначыла Фэрэра-Вальднэр, -- некаторыя няўрадавыя арганізацыі ўжо зарэгістраваныя, некаторыя апазыцыйныя газэты цяпер могуць друкавацца. Усё гэтыя добрыя крокі, аднак мы хацелі б бачыць больш сыстэмных зьменаў».

Як заявіла эўракамісар, ужо на наступным тыдні краіны-сябры ЭЗ павінны прыняць канчатковую вэрсію праграмы «Усходняе партнёрства».

Нагадаем, што камісар па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства ЕЗ Бэніта Фэрэра-Вальднэр раней заяўляла, што для ўключэння Беларусі ў праграму «Усходняе партнёрства» краіна павінная выканаць некалькі ўмоваў Еўразвяза.

«Беларусь павінная прасунуцца наперад з дэмакратычным працэсам», – адзначыла Б.Ферэра-Вальднер.

Па ейных словах, прадстаўнікі ЕЗ павінныя ўважліва разгледзець сітуацыю ў Беларусі: умовы ЕЗ павінныя быць сапраўды выкананыя, а не толькі ўхваленыя.

У ЕЗ таксама разлічваюць, што Беларусь не прызнае незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Калі ж краіна прызнае незалежнасць гэтых рэспублік, гэта будзе «рух назад» па стаўленні да супрацоўніцтва з ЕЗ і ўдзелу Беларусі ў ініцыятыве «Ўсходняе партнёрства», адзначыла Б.Ферэра-Вальднер.

Б.Ферэра-Вальднер упершыню наведае Беларусь з афіцыйным візітам 12—13 сакавіка.

Апошнія навіны