Ніжняя планка продажу даляра ў банках дасягнула 2 900 рублёў
- 11.03.2009, 16:34
Сёння менскія банкі прадаюць даляр ЗША не танней, чым па 2 900 беларускіх рублёў.
Верхняя планка курсу продажу даляра ў банках складае 2 937, паведамляе АФН.
Купляюць жа даляр у насельніцтва па кошце ад 2 870 да 2895 рублёў, афіцыйны курс даляра на сёння вызначаны ў памеры 2 880 рублёў.
Еўра купляецца банкамі па 3 600 — 3 660 рублёў, а прадаецца па 3 675 — 3 730. Афіцыйны курс еўра складае 3 663.94.
Расейскі рубель купляецца па 76,00 — 81,50 беларускіх, прапаноўваецца па 81,50 — 84,50. Яго афіцыйны курс - 81.23.