Лукашэнка прыехаў у Арменію з сынам Колем (Фота)
- 12.03.2009, 9:32
Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Арменію разам са сваім малодшым сынам Мікалаем. У аэрапарту Ерэвана «Звартноц» іх сустракаў асабіста прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян.
Лукашэнка і Саргсян правялі кароткую сустрэчу ў фармаце «тэт-а-тэт».
Праграмай візіту, паводле афіцыйных крыніц, прадугледжаныя сустрэчы беларускага кіраўніка з кіраўніцтвам Арменіі, прадстаўнікамі справавых колаў.
На перамовах у цэнтры ўвагі будуць знаходзіцца «пытанні двухбаковых адносінаў, перш за ўсё развіцця з улікам уплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, а таксама пытанні ўзаемадзеяння краін у межах інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы».
Адмысловую ўвагу плануецца надаць умацаванню міжрэгіянальных сувязяў, супрацоўніцтву ў энергетычнай сферы, удзелу Беларусі ў рэалізацыі некаторых дзяржаўных праграм па развіцці эканомікі Арменіі, наладжванню прамысловай кааперацыі, развіццю турызма і культурных сувязяў паміж двума народамі.