BE RU EN

Свабоду палітвязням!

  • 16.03.2009, 8:09

Дзень салідарнасці адзначаецца сёння ў Беларусі. 16 сакавіка ў 20:00 на Кастрычніцкай плошчы Менска пройдзе акцыя салідарнасці з арыштаванымі актывістамі беларускай апазіцыі.

Дзень беларускай салідарнасці адзначаецца на працягу трох год 16-га чысла кожнага месяца. У Менску, у рэгіёнах Беларусі, за мяжой людзі вось ужо больш за тры гады выходзяць на плошчы сваіх гарадоў у знак салідарнасці з сем'ямі выкрадзеных і рэпрэсаваных актывістаў беларускай апазіцыі.

У лютым 2009 года ў Беларусі былі арыштаваныя лідэры прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў, Уладзімір Асіпенка і актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі. Аўтуховіч і Лявонаў – былыя палітвязні, прысуджаныя да пазбаўлення волі па надуманым абвінавачванні за абарону правоў прадпрымальнікаў. Дубскі раней быў асуджаны па знакамітай «справе 14-ці».

7 сакавіка скончыла жыццё самагубствам праваабаронца Яна Палякова, прысуджаная некалькімі днямі раней да 2,5 год абмежавання волі.

Застаюцца абмежаванымі ў правах прысуджаныя да абмежавання волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў актывісты апазіцыі Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач, Павел Вінаградаў, Максім Дашук і Аляксандр Баразенка.

Апошнія навіны