BE RU EN

У Менск едзе міністр фінансаў Расеі

  • 19.03.2009, 15:39

Міністэрствы фінансаў Беларусі і Расеі правядуць 20 сакавіка сумесную калегію. Чакаецца прыезд у Менск віцэ-прэм'ера, міністра фінансаў РФ Аляксея Кудрына.

Як паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Мінфіне Беларусі, парадкам дня калегіі прадугледжаныя два асноўныя пытанні: выпрацоўка сумесных мераў бюджэтнай палітыкі па пераадоленні ўплыву сусветнага крызісу на эканоміку Беларусі і Расеі, а таксама ўдасканаленне прававога рэгулявання і практыкі фармавання і выканання бюджэту «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі.

Як чакаецца, перад паседжаннем калегіі Аляксей Кудрын сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Апошнія навіны