Паседжанне кансультатыўнага «савета» пры адміністрацыі Лукашэнкі пераносіцца
- 20.03.2009, 15:54
Другое паседжанне Грамадска-кансультатыўнага «савета» пры адміністрацыі Лукашэнкі, якое было запланаванае на 31 сакавіка, не адбудзецца.
Як паведамляе «Беларускі партызан», паседжанне савета перанесенае на красавік.
20 сакавіка некаторым чальцам гэтага савета заявілі, што кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, які з'яўляецца кіраўніком Савета, 31 сакавіка будзе заняты іншымі, больш важнымі справамі.
Нагадаем, што ў Грамадска-кансультатыўны «савет» увайшлі: Станіслаў Багданкевіч, Уладзімір Нісцюк, Аляксандр Ярашук, Леанід Заіка, Уладзімір Карагін, Алег Гулак, Алег Трусаў, Аляксандр Патупа.