Афіцыйныя СМІ: Больш за 3 000 рабочыx Меншчыны знаходзяцца ў вымушаных адпачынках
- 25.03.2009, 9:48
Прадпрыемствы Менскай вобласці адпраўляюць работнікаў у адпачынкі і на няпоўны працоўны тыдзень.
Пра гэта газеце «Рэспубліка» паведамілі чыноўнікі Мінаблвыканкаму.
Так, на пачатак сакавіка ў Мінскай вобласці ў рэжыме няпоўнай занятасці працавалі 4,9 тыс. чалавек, а яшчэ 3,4 тыс. знаходзіліся ў змушаных адпачынках з частковым захаванне заробку. Па словах чыноўнікаў, такім чынам прадпрыемствы праводзяць антыкрызісныя меры, каб захаваць працоўныя калектывы і пазбегнуць масавых звальненняў.
Дарэчы, у Мінску колькасць беспрацоўных афіцыйна ў параўнанні з пачаткам года вырасла на 23% і склала 4,7 тыс. чалавек. У той жа час лік заяўленых вакансій знізілася на 17%, да 14,5 тыс.