Еўрапэйскія дэпутаты супраць прысутнасці Лукашэнкі на саміце ў Празе
- 26.03.2009, 14:15
Большасьць эўрапэйскіх дэпутатаў выказваецца супраць запрашэння на саміт ЕЗ у Празе Александра Лукашэнкі.
Аб гэтым пасьля закончаных дэбатаў па беларускім пытанні ў Страсбурзе паведаміў сёння кіраўнік дэпутацкай групы, адказны за беларускія пытанні ў Еўрапэйскім парляманце Яцэк Пратасевіч, перадае «Радыё Рацыя».
«Прагрэс на шляху да дэмакратызацыі Беларусі недастатковы» – адзначае палітык.
Дэпутаты заклікалі Еўрапўйскую камісію і Раду Эўропы, каб на саміт ў Прагу 7 травня, дзе урачыста будзе абвешчаны старт праграмы «Ўсходняе Партнэрства», Аляксандра Лукашэнку не запрашаць.
Такой думкі прытрымліваецца рашучая большасьць эўрапэйскіх дэпутатаў з розных партыяў і розных краінаў, адзначыў Яцэк Пратасевіч.
Канчатковае рашэнне аднак наконт запрашэння беларускага кіраўніка ў Прагу будуць прымаць кіраўнікі дыпляматыі краінаў Еўразьвязу на адмысловым паседжанні, якое пройдзе ў сярэдзіне красавіка ў Бруселі.