BE RU EN

У Нью-Ёрку адсвяткавалі Дзень Волі (Фота)

  • 26.03.2009, 14:32

25 сакавіка акцыя на Дзень Волі прайшла ў Нью-Ёрку. Перад будынкам штаб-кватэры ААН на Манхэтэне адбыўся мітынг і дэманстрацыя ў гонар 91-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Мерапрыемства праводзіла Аб'яднанне Беларускай Моладзі ў Амерыцы і Нью-Ёрскае аддзяленне БАЗА.

Пасля мітынгу адбылося ўрачыстае шэсце-дэманстрацыя да консульства Рэспублікі Беларусь. Дэманстранты паспрабавалі перадаць прадстаўнікам консульства віншаванні і запатрабавалі вярнуць Дню Волі статут нацыянальнага свята ў Беларусі.

Апошнія навіны