На «Мастоўдрэве» пачаліся масавыя звальненні
- 27.03.2009, 11:16
На галоўным прадпрыемстве Мастоўскага раёна «Мастоўдрэве», дзе працуюць 2600 чалавек, пачаліся звальненні працоўных.
Людзей звальняюць па загадзе дырэктара прадпрыемства Сяргея Асосава з фармулёўкай «у сувязі з парушэннем працоўнага распарадку», паведамляе «Еўрарадыё».
Нават калі камісія па працоўных спрэчках аднаўляе працоўных, іх зноў звальняюць.
Звальненні працоўных звязаныя са складаным фінансавым становішчам, у якім зараз знаходзцца прадпрыемства. Раней «Мастоўдрэў» пастаўляў сваю прадукцыю 19 краінам свету. Пры гэтым больш за 30% усяго аб'ёму экспарту прыходзілася на расейскі рынак. Сёння прадпрыемства практычна згубіла сваіх заказчыкаў.