BE RU EN

Ільготы на праезд студэнтам вяртаць не збіраюцца

  • 27.03.2009, 15:45

Галоўны інспектар упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай працы Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская заяўляе, што ільготы на праезд студэнтам не вернуць.

Пра гэта Таццяна Сіманоўская паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску 26 сакавіка, піша БелаПАН.

Паводле яе словаў, тым студэнтам і навучэнцам, якія звяртаюцца за дапамогай да кіраўніцтва навучальнай установы, можа быць выдадзены праязны квіток на месяц. Рашэнне прымаецца зыходзячы з памеру сукупнага прыбытку бацькоў студэнта і некаторых іншых фактараў.

Як адзначыла спецыяліст, падобных зваротаў няшмат: не больш за дзесяць ў месяц у ВНУ. «Відаць, студэнты не лічаць гэта неабходным», — сказала яна.

Апошнія навіны