BE RU EN

Даляр зноў падаражэў на 43 рублі

  • 30.03.2009, 12:02

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 30 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША павялічыўся на 43 рубл і склаў 2837 рублёў за даляр.

Курс еўра знізіўся на 49 рублёў і склаў 3738 рублёў за еўра, расейскага рубля - на 0.21 рубля да 83.41 беларускага рубля за адзін расейскі, паведамляе АФН.

З моманту праведзенай 2 студзеня адзінамомантнай 20% -ай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра ўпаў на 7,06%, да расейскага рубля ўмацаваўся на 7,49%.

Апошнія навіны