Таемны гандаль еўрапейскімі каштоўнасцямі (Відэа)
- 5.03.2009, 10:23
«Таемны гандаль еўрапейскімі каштоўнасцямі» – так называецца відэаролік, выкладзены ў YouTube.
Аўтар роліка – карыстальнік joooshka - зважае на тое, што высокапастаўленыя еўрапейскія чыноўнікі, у прыватнасці Хаўер Салана, сустракаюцца з Аляксандрам Лукашэнкай і прадстаўнікамі беларускага рэжыму, нягледзячы на сітуацыю з правамі чалавека, якая пагаршаецца, піша сайт грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
У відэароліку паведамляецца, што ў Беларусі працягваюць з'яўляцца новыя і новыя палітвязні, а таксама аб тым, у якім бяспраўным становішчы знаходзяцца маладыя людзі, асуджаныя да «абмежавання волі» на вядомым «працэсе 14-ці». Не абыходзіць увагай кліп і фальсіфікацыю «парламенцкіх выбараў» у верасні 2008 года.
«У маі 2009 года са згоды Хаўера Саланы грошы еўрапейскіх падаткаплатнікаў пойдуць на падтрымку рэжыму Лукашэнкі,» -- сцвярджаецца ў відэароліку.