BE RU EN

Крэдыт Беларусі – пытанне палітычнае

  • 5.03.2009, 17:30

Расейскія эксперты заяўляюць, што крэдыт Беларусі – у большай ступені палітычнае, чым антыкрызіснае пытанне.

Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю Bia-news.ru вядучы эксперт Фонду эканамічных даследаванняў «Цэнтр развіцця» Сяргей Пухаў.

Ён падкрэсліў, што 500 млн. даляраў, абяцаныя Уладзімірам Пуціным Беларусі, - не новы крэдыт, а чарговы транш у межах запланаванага летась запазычання.

Адзначым, што 5 сакавіка прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў пастанову аб вылучэнні Беларусі крэдыту ў памеры 500 млн. даляраў.

«Па просьбе Беларусі мы дамо яшчэ адзін крэдыт на паўмільярды даляраў. Адпаведная пастанова падпісаная. Прашу Мінфін аператыўна яе выканаць», - сказаў Пуцін на паседжанні прэзідыўма ўрада Расеі.

Нагадаем, аб пераводзе Расеяй другога транша крэдыту паведамляў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падчас візіту ў Пецярбург 27 лютага. Ён заяўляў, што крэдыт будзе дадзены Беларусі да канца лютага. Аднак ва ўказаны Сідорскім перыяд другі транш расейскага крэдыту не паступіў.

Апошнія навіны