BE RU EN

У Менск прыбывае эмір Катара

  • 13.04.2009, 11:03

13 красавіка ў Менск з двухдзённым афіцыйным візітам прыбывае эмір Катара Хамад бен Халіф а-Тані.

Як паведаміў 9 красавіка на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў, запланаваныя сустрэчы эміра з кіраўніцтвам рэспублікі, падчас якіх будуць абмяркоўвацца праблемы актывізацыі супрацоўніцтва ў двухбаковых адносінах і на міжнароднай арэне.

«Адносіны паміж нашымі краінамі носяць традыцыйна дружалюбны характар. Супадаюць і нашыя пазіцыі па пытаннях міжнароднай палітыкі», — сказаў А.Папоў.

Апошнія навіны