BE RU EN

У Салігорску спынілася абагачальная фабрыка «Беларуськалія»

  • 13.04.2009, 11:41

Абагачальная фабрыка УП «ПА «Беларуськалій» спынілася 13 красавіка на месяц –вытворчы працэс плануюць аднавіць толькі 20 мая.

Як паведамляе сайт Regionby.org, працоўныя «Беларуськалія» хвалююцца — сёлета іхнія заробкі ўжо знізіліся ў сярэднім на 300 тысяч рублёў. Частка працаўнікоў ужо была ў пазапланавых адпачынках і атрымала толькі 2/3 тарыфнай стаўкі.

Яшчэ год таму Салігорск па колькасці ўзятых у банках буйных крэдытаў абганяў іншыя беларускія гарады з аналагічнай колькасцю насельніцтва. Цяпер жа, з-за праблем са збытам прадукцыі ў «Беларуськалія», найбуйнога прадпрыемства горада, заробкі шахцёраў і калійшчыкаў пачалі зніжацца. Людзі імкнуцца адразу жа пераводзіць свій заробак у даляры.

Апошнія навіны