У Беларусі забаранілі імпарт гатовай рыбы і морапрадуктаў
- 14.04.2009, 9:08
Пастаўшчыкам гатовай рыбы дазволілі завозіць у Беларусь толькі сыравіну, а перапрацоўкай зоймуцца айчынныя прадпрыемствы.
Пастаўшчыкі рыбы і морапрадуктаў будуць пастаўляць у Беларусь толькі сыравіну, а яе перапрацоўкай маюць заняцца айчынныя рыбаперапрацощваючыя прадпрыемствы, піша БелТА аб рашэнні, якое было прынятае на калегіі Щпращлення справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Імпарцёры, адзначылі беларускія чыноўнікі, імкнуліся паставіць як мага больш гатовай прадукцыі, вырабленай за мяжой. Кошт на яе значна вышэйшы, чым, да прыкладу, на свежамарожаную рыбу.
Цяпер усім пастаўшчыкам прыйдзецца пастаўляць толькі сыравіну. Гэта датычыцца ўсіх без выключэння імпарцёраў.
Для перапрацоўкі рыбы на беларускіх прадпрыемствах усталююць новае абсталяванне. У першым паўгоддзі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з'явіцца 20 новых рыбных крам, адкрыюцца рыбныя павільёны ў буйных гарадах і на рынках абласных цэнтраў. У рэгіёнах будзе арганізаваны выязны гандаль рыбай і морапрадуктамі, заяўляюць чыноўнікі.