Чалавек з трыма рукамі пратэставаў супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі (Фота)
- 14.04.2009, 19:48
Акцыя супраць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі прайшла ў цэнтры Салігорска.
Каля дзясятка маладых людзей раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй аб негатыўным уплыве працуючых атамных станцыяў на мясцовае насельніцтва, якую замоўчваюць афіцыйныя ўлады, паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Акрамя таго, актывісты трымалі плакат з надпісам «Не новым Чарнобылям!» Адзін з удзельнікаў акцыі адлюстроўваў мутанта з трыма рукамі і трыма нагамі. Астатнія ўдзельнікі надзелі на твары павязкі і рэспіратары.
Акцыю правялі актывісты экалагічнай ініцыятывы «Экаабарона», якая далучылася да грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». У Менску і рэгіёнах прайшлі ўжо дзясяткі акцыяў супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі.