BE RU EN

Гаага супраць дыктатуры ў Беларусі (Фота)

  • 17.04.2009, 13:30

Акцыя салідарнасці з ахвярамі таталітарнага рэжыму ў Беларусі прайшла 16 красавіка ў Гаазе.

У Гаазе, Нідэрланды, па ініцыятыве «Мы памятаем» прайшоў Дзень салідарнасці з роднымі і блізкімі гвалтоўна зніклых беларусаў, з палітычнымі зняволенымі, а таксама з ўсімі ахвярамі таталітарнага рэжыму ў Беларусі.

Мірная дэманстрацыя салідарнасці традыцыйна прайшла ля будынка беларускай амбасады з 14:00 да 15:00 па мясцовым часе. Яе ўдзельнікі трымалі расцяжку з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зміцера Завадскага і подпісам «Гвалтоўна зніклі ў Беларусі» і бел-чырвона-белы сцяг.

Кіроўцы аўтамабіляў, якія праязджаюць міма, вітальна сігналілі ўдзельнікам акцыі. Мінакі распытвалі аб сітуацыі ў Беларусі, выказвалі сваю салідарнасць.

Апошнія навіны