BE RU EN

Помнік Леніну ў Пецярбургу падарваў «Залескі лятучы баявы атрад» (Фота, відэа)

  • 2.04.2009, 12:27

Стала вядома, хто можа быць датычны да выбуху на Фінляндскім вакзале ў Пецярбургу каля помніка Леніну. У выніку манумент атрымаў істотныя пашкоджанні.

Адказнасць за апаганенне манумента лідэру Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзяў на сябе нейкі "Залескі лятучы баявы атрад", паведамляе Первый канал.

Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў, гэта арганізацыя нідзе афіцыйна не зарэгістраваная і з'яўляецца нелегальнай.

Нагадаем, што ў выніку выбуху, меркавана, ад невялікай выбухной прылады, якая спрацавала, на постаці Леніна ўтварылася дзірка дыяметрам у адзін метр.

Апошнія навіны