У дзень «яднання» з Расеяй апазіцыянерку арыштавалі за налепкі «Еўрапейская Беларусь»
- 2.04.2009, 16:42
Супрацоўнікі Партызанскага РУУС Менска затрымалі актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з Барысава Алесю Ясюк за распаўсюд налепак.
Алеся Ясюк расклейвала постэры грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Жанчына спецыяльна прыехала ў сталіцу з Барысава, каб такім чынам «адсвяткаваць» афіцыйнае свята – дзень «яднання» народаў Расеі і Беларусі, перадае «Радыё Свабода».
Ва ўпраўленні міліцыі Партызанскага раёна ў жанчыны забралі асабістыя рэчы і паведамілі, што яе чакае яшчэ адзін асабісты дагляд.
Нагадаем, што раней Алеся Ясюк неаднаразова затрымлівалася супрацоўнікамі міліцыі за распаўсюд ўлётак і незалежных газетаў.