Міністры абароны Беларусі і Расеі пагавораць аб вайсковым супрацоўніцтве тэт-а-тэт
- 20.04.2009, 15:30
21 красавіка міністр абароны Расеі Анатоль Сярдзюкоў наведае з працоўным візітам Беларусь.
Аб гэтым «Інтэрфаксу» паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.
«Кіраўнікі вайсковых ведамстваў дзвюх краін прымуць удзел у паседжанні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі, падчас якога плануецца разгледзець пытанні стану і наступнага развіцця супрацоўніцтва ў вайсковай сферы», - вядзецца ў паведамленні прэс-службы.
У ім адзначаецца, што падчас візіту міністр абароны Расеі А.Сярдзюкоў і ягоны беларускі калега Леанід Мальцаў правядуць сустрэчу ў фармаце «адзін на адзін».