Апазіцыянераў арыштавалі за распаўсюджванне ўлётак у Чарнобыльскай зоне
- 22.04.2009, 15:13
У Брагіне супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным затрымалі гомельскіх актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Процку і Наталлю Шчукіну.
Актывісты АГП раздавалі гараджанам улёткі, у якіх вялося, што 25 красавіка, напярэдадні чарговай даты Чарнобыльскай катастрофы, адбудзецца ўскладанне кветак і вянкоў да мемарыяла адселеных вёсак і да помніка чарнобыльскаму пажарнаму Васілю Ігнаценку, які памёр ад радыяцыі, перадае «Радыё Свабода».
Затрыманых даставілі ў міліцыі. Супраць Аляксандра Процка складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Як паведаміў затрыманы актывіст, яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу. У адносінах Наталлі Шчукінай пратакол не склалі.
З міліцыі Аляксандра Процку даставілі ў Брагінскі раённы суд, дзе ён зараз чакае судовага прысуду.