BE RU EN

Кожны дзень патрыёты вывешваюць у Менску бел-чырвона-белыя сцягі (Фота)

  • 22.04.2009, 16:19

У цэнтры Менска сёння ізноў лунаў нацыянальны беларускі сцяг.

Сцяг быў вывешаны актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» на вуліцы Захарава.

Нагадаем, што 14 красавіка актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» пачалі 30-дзённую акцыю па вывешванні нацыянальных сцягоў у цэнтры Менска. Акцыя прысвечаная гадавіне рэферэндума па змене нацыянальнай сімволікі, які адбыўся ў 1995 годзе. Бел-чырвона-белыя сцягі з’яўляюцца над Менскам у самых ажыўленых месцах горада.

Апошнія навіны