«Советскую Белоруссию» выкінулі ў сметніцу (Фота)
- 24.04.2009, 11:07
23 красавіка ў Берасці актывісты грамадзянскай кампаніі «Джынс – за свабоду» правялі акцыю, прысвечаную праблеме свабоды слова ў Беларусі.
10 маладых людзей сабраліся ў 20:00 каля кінатэатра «Беларусь» па вуліцы Савецкая і сталі чытаць газету «Советская Белоруссия». Праз 10 хвілінаў актывісты грамадзянскай кампаніі парвалі газету і выкінулі ў імправізаваную сметніцу, на якой было напісана «Для жоўтай прэсы», перадае «Радыё Рацыя».
«У сувязі з праблемамі са свабоднай прэсай у нашай краіне, мы ставілі за мэту прыцягнуць гэтай акцыяй увагу грамадства. Таму што ў краіне існуюць такія праўладныя выданні як «Советская Белоруссия» і мясцовая праўладная газета «Заря», -- распавёў удзельнік акцыі Аляксей Барысевіч.
Акцыя на гэтым не скончылася – праз 20 хвілінаў сметніца з парванай газетай з'явілася каля рэдакцыі берасцейскай афіцыйнай газеты «Заря».