BE RU EN

У рэгіёнах уводзяць забарону на палітычныя мітынгі

  • 24.04.2009, 17:47

У Гарадку Віцебскай вобласці забаранілі любыя мерапрыемствы, якія не з'яўляюцца культурна-спартовымі.

Гарадоцкі райвыканкам вынес рашэнне, што з гэтага часу забараняюцца ўсе масавыя мерапрыемствы, «акрамя культурна-масавых, спартовых і іншых відовішчных мерапрыемстваў» у падыходзячых месцах і памяшканнях усяго раённага цэнтра, паведамляе «Беларускі партызан».

Райвыканкам адмовіў у заяўцы на правядзенне 23 красавіка сходу-сустрэчы выбаршчыкаў горада з былым кандыдатам у дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» Леанідам Аўтуховым і ягонай даверанай асобай падчас перадвыбарнай кампаніі, былым кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам. Тэмай мерапрыемства было заяўленае абмеркаванне неабходнасці пабудовы ў Беларусі АЭС.

Пасля чаго мясцовыя ўлады выдалі дадатак да папярэдняга рашэння райвыканкама, якое фактычна забараніла якія-небудзь сходы, мітынгі, пікеты грамадзян. Цяпер мясцовым чыноўнікам і зусім не прыйдзецца даваць разгорнутыя адказы на заяўкі, кожны раз прыдумляць чарговую прычыну немагчымасці правядзення мерапрыемства.

Варта адзначыць, што за апошнія месяцы ні аднаго дазволу на звароты грамадзян аб правядзенні масавых мерапрыемстваў мясцовыя актывісты ад райвыканкама не атрымалі.

Апошнія навіны