У рэгіёнах праходзілі затрыманні апазіцыянераў напярэдадні «Чарнобыльскага Шляха»
- 26.04.2009, 17:07
Міліцыя перашкодзіла ўдзелу ў акцыі «Чарнобыльскі шлях-2009» групе актывістаў дэмсіл з Жодзіна і Смалявічаў Менскай вобласці.
Як паведаміў БелаПАН кіраўнік рэгіянальнага аддзялення прафсаюза РЭП па Менскай вобласці Мікалай Пахабаў, які прыехаў у Менск з Барысава, на акцыю не змаглі патрапіць чатыры актывіста з Жодзіна і адзін – са Смалявічаў.
Да 12.30 іхныя тэлефоны былі адключаныя, а потым стала вядома, што жыхароў Жодзіна супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў горадзе, а да жыхара Смалявічаў яны раніцай 26 красавіка прыйшлі дадому.
Канстатуючы, што за актывістамі апазіцыі вядзецца сталае сачэнне, Пахабаў паведаміў, што 24 красавіка быў затрыманы на выездзе з Барысава. Па ягоных словах, у машыне, у якой ён вёз газету «Працоўная салідарнасць», супрацоўнікі міліцыі шукалі зброю і выбухоўку.