BE RU EN

На шклозаводзе «Нёман» скарочаны рэжым працы падоўжаны да сярэдзіны лета

  • 29.04.2009, 11:15

Адміністрацыя прадпрыемства тлумачыць непапулярныя меры складанай эканамічнай сітуацыяй.

Амаль 500 працоўных бярозаўскага шклозавода «Нёман» ужо даўно пераведзеныя на чатырохгадзінны працоўны дзень. Перш за ўсё, гэта інжынерна-тэхнічны персанал і дапаможныя службы, нагадвае «Радыё Рацыя».

З пачатку года колькасць працоўных скарацілася больш чым на 160 чалавек. Як сцвярджаюць працоўныя шклозавода, скарочаны рэжым працы, несваечасовыя выплаты зарплатаў і іх памер – гэта галоўныя праблемы, якія сёння іх турбуюць.

Парушэнні працоўнага заканадаўства на шклозаводзе «Нёман» зацікавілі супрацоўнікаў дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы: высветлілася, што акрамя затрымак зарплатаў з працоўнымі своечасова не разлічваюцца пры звальненнях і выхадзе ў чарговыя адпачынкі.

Апошнія навіны