Пошліна на расейскую нафту для Беларусі з 1 траўня павялічыцца да $49
- 29.04.2009, 11:22
Кіраўнік урада РФ Уладзімір Пуцін падпісаў пастанову аб павелічэнні экспартнай пошліны на нафту з 1 траўня 2009 года са 110 дал./т да 137,7 дал./т.
Як кажацца ў тэксце пастановы, экспартная пошліна на светлыя нафтапрадукты вызначаная з 1 траўня на ўзроўні 105,1 дал./т, на цёмныя нафтапрадукты - 56,6 дал./т. (супраць адпаведна 86,41 дал./т і 46,5 дал./т), перадае АФН.
Экспартная пошліна на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, з 1 траўня 2009 года павялічыцца з 39,16 дал./т да 49 дал./т. Нагадаем, паводле беларуска-расейскіх дамоўленасцяў пошліна на нафту для Беларусі ў 2008 годзе разлічваецца з ужываннем каэфіцыента 0,356 ад расейскай пошліны.