BE RU EN

Лукашэнка распрадае заводы расейскім алігархам, але ніхто не купляе

  • 3.04.2009, 9:20

Расейскі мільярдэр адмовіўся ад прапановы беларускага кіраўніка купіць хімічны завод.

Алігарх Андрэй Мельнічэнка часам прыязджае ў Беларусь. У апошні раз выхадзец Беларусі наведаў не толькі сваю бабулю Марыю Мельнічэнка, якая жыве ў Гомелі, але і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкай. Алігарх і беларускі кіраўнік сам-насам абмеркавалі варыянт куплі расейскім бізнэсмэнам беларускага заводу. «Комсомольская правда в Беларуси» узяла інтэрв'ю ў бабулі паспяховага расейскага бізнэсмэна Марыі Мельнічэнка і даведалася, чаму алігарх сустракаўся з Лукашэнкай.

Вось самыя цікаўныя вытрымкі з інтэрв'ю:

- Андрэй у вас часты госць?

- Што яму тут рабіць? Па тэлефоне ўсё можна абмеркаваць.

- Ваш унук кіруе «калякрамлёўскім» банкам?

- Хто?! Ён ужо даўно не кіраўнік «МДМ-банка», у яго свая хімічная кампанія.

- Прыязджае з аховай?

- Ад чаго ахоўваць? Хто ведае, хто ён такой? Мільянеры ходзяць у джынсах з ірванымі каленамі.

- Якія апошнія чуткі аб вашым унуку - няпраўда?

- Пішуць пра ягоную нявесту, што яна Какатовіч, а на самой справе яна Аляксандра Ніколіч. У газетах друкуюць фотаздымак іншай мадэлі. Пісалі, што вяселле ў Францыі, па маштабе 50 мільёнаў даляраў. Глупства! Выдаткі былі не больш за 15-ць. Усё перакруцілі.

- А калі ўнук быў у Гомелі ў апошні раз?

- Быў 3 мая на маім 80-годдзі летась, але ніякіх лімузінаў і ахоўнікаў! Яны прыляцелі з жонкай у тры гадзіны ночы. Ночылі ў 3-пакаёвай кватэры на Волатаўскай, хоць я для іх таксама разаслала. Раніцай наведалі: «Бабуля, было позна, не хацелі цябе турбаваць!»

- Ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкай?

- Сустракаўся. Лукашэнка хацеў, каб Андрэй купіў гомельскі хімзавод. Не атрымалася. Зараз тым больш. Нікому не патрэбныя ўгнаенні, нікому наогул у крызіс нічога не трэба.

Самы малады даляравы мільярдэр, па адзнаках часопіса «Фінанс», - гэта Андрэй Мельнічэнка ($5,9 млрд.). Хоць па версіі часопіса Forbes па стане на 1 студзеня 2008 года, планка куды вышэй - $10,3 млрд.

Алігарх нарадзіўся ў 1972 годзе. Да 9-га класа вучыўся ў гомельскай школе №11. Вучыўся на фізічным факультэце МДУ. У 1993 годзе ён стаў сузаснавальнікам МДМ-банка, а ў 1997-м - аднаасобным уладальнікам. Атрымаў адукацыю па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» (акадэмія ім. Пляханава). Сёння - старшыня савета дырэктароў кампаніі «Еўрахім» і ўдзельнк савета дырэктароў Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі (СВЭК).

Апошнія навіны