BE RU EN

На мяжы затрымалі легкавік з Лябедзькам, Казуліным і Вячоркам (Абноўлена)

  • 3.04.2009, 10:26

Беларускіх апазіцыянераў Анатоля Лябедзьку, Аляксандра Казуліна і Вінцука Вячорку раніцай 3 красавіка затрымалі на літоўска-беларускай мяжы.

Як паведаміў БелаПАН лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, беларускія памежнікі затрымалі машыну, у якой знаходзяцца ён сам, першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка і былы палітвязень, а таксама кандыдат у прэзідэнты Аляксандар Казулін.

«У Казуліна правялі асабісты надгляд. Мяне і Вячорку пакуль не чапалі. Пры гэтым планавы час праходжання машыны праз мяжу — хвілін 15. Нас трымаюць ужо каля гадзіны», — паведаміў палітык.

Па ягоных словах, памежнікі не патлумачылі прычынаў сваіх дзеянняў.

«Кажуць, што людзі яны прымусовыя, паступіў загад затрымаць машыну, і яны яго выконваюць. Ад каго зыходзіць гэты загад, яны таксама не кажуць», — сказаў А.Лябедзька.

Легкавік, які накіроўваўся на выязное пасяджэнне палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл у Вільню, пратрымалі на мяжы больш за гадзіну. Затым апазіцыянераў прапусцілі ў Літву, паведаміў першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Апошнія навіны