BE RU EN

Алесь Бяляцкі: «Навумаў слепа выконваў тое, што яму загадвалі»

  • 6.04.2009, 15:36

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Наша Вясна» Алесь Бяляцкі лічыць, што прыход новага міністра ўнутраных справаў не прывядзе да паляпшэння прававой сітуацыі ў краіне.

«Не трэба забываць, што Уладзімір Навумаў з'яўляецца адным з тых, каго падазраюць у датычнасці да знікненняў лідэраў апазіцыі ў Беларусі. І гэта яго, як, напрыклад, Піначэта, не вызваляе ад адказнасці», -- заявіў праваабаронца ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Па словах Бяляцкага, беларускім праваабаронцам Уладзімір Навумаў, які ўзначальваў Міністэрства ўнутраных справаў з 2000 года, запомніўся тым, што асабіста ўзначальваў не адзін разгон мірных акцыяў апазіцыі. «Яго дзеяннямі неаднаразова была парушаная Канстытуцыя, і з ўсім гэтым у свой час трэба будзе разбірацца», -- сказаў праваабаронца.

Кіраўнік цэнтра «Наша Вясна» лічыць, што прыход новага міністра не азначае, што адбудзецца паляпшэнне адносінаў паміж міліцыяй і палітычнымі апанентамі ўлады. «Пакуль Навумаў быў міністрам, было бачна, што ў прыняцці рашэнняў ён не самастойны, ён слепа выконваў, што яму загадвалі. А хто яму загадваў, усім зразумела», - кажа Бяляцкі.

Апошнія навіны