На мяжы Расеі і Беларусі аднаўляюць памежны кантроль?
- 7.04.2009, 9:02
Лукашэнка даручыў ураду распрацаваць праекты пунктаў пропуску на расейска-беларускай мяжы.
Нагадаем, што кантроль на мяжы паміж дзвюма дзяржавамі не ажыццяўляецца з 1996-га года. Аднак у хуткім часе памежны кантроль на расейска-беларускай мяжы можа быць адноўлены.
Як паведамляе «Інтэрфакс», Савету міністраў даручана распрацаваць праект пункта пропуску на беларуска-расейскай мяжы.
Як паведамляюць у прэс-службе Лукашэнкі, такое даручэнне дадзенае падчас сустрэч беларускага кіраўніка са старшынём Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянонам Ломацем.
«Калі на знешняй мяжы «саюзнай» дзяржавы пункты пропуску адпавядаюць міжнародным стандартам, то на мяжы з Расеяй сітуацыя патрабуе прыняцця неадкладных мер», адзначылі ў прэс-службе Лукашэнкі».