BE RU EN

З «Пінскдрэва» звальняюць 500 супрацоўнікаў

  • 7.04.2009, 13:57

На прадпрыемстве «Пінскдрэў» склалі спіс патэнцыйных кандыдатаў на звальненне. У яго трапіла больш за 500 чалавек, якія будуць звольнены ў першую чаргу.

Сярод іх – тыя, хто «не выконвае працоўныя нормы, парушае дысцыпліну», перадае «Еўрарадыё».

Найбуйнейшае ў Беларусі дрэваапрацоўчае прадпрыемства, «Пінскдрэў» уносіць ў гарадскі бюджэт да 30%. Кампанія першая ў Беларусі ўтварыла холдынг. У яго увайшлі 33 прадпрыемствы, сярод якіх 5 сумесных.

Некалькі прадпрыемстваў арганізаваныя ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». Таму нельга адназначна сказаць, як адбіваецца крызіс на «Пінскдрэве».

Апошнія навіны