Лукашэнка аб адстаўцы Навумава: «Ён сышоў з-за жудаснай стомленасці»
- 7.04.2009, 14:36
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што асноўнай прычынай адстаўкі міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава стала яго «жудасная стомленасць».
«Вы ведаеце, што міністр унутраных справаў папрасіўся ў адстаўку. Адной з прычынаў гэтага стала яго жудасная стомленасць», - заявіў А.Лукашэнка журналістам падчас працоўнай паездкі ў Гомельскую вобласць.
«Я разумею, што чалавек стаміўся, але гэта не значыць, што ён дрэнна працаваў», - сказаў А.Лукашэнка.
Пры гэтым ён дадаў, што «чалавек знясілены, ён сапраўды стаміўся». «Навошта дабіваць чалавека на гэтай працы», - заўважыў Лукашэнка.