BE RU EN

У кампаніі МТС няма грошаў на беларусізацыю сувязі

  • 7.04.2009, 15:00

Кампанія МТС сьцьвярждае, што для беларусізацыі мабільнай сувязі ў арганізацыі нібы няма сродкаў. Моладзевыя ж актывісты ж асноўная перашкодай беларусізацыі МТС бачаць у тым, што галоўны офіс гэтага апэратара знаходзіцца ў Расеі.

Кампанія МТС адказала на сумесную заяву «Маладога Фронту» і «Моладзі БНФ» аб беларусізацыі мабільнай сувязі.

Нагадаем, некалькі тыдняў назад актывісты «Маладога Фронту» і прадстаўнікі «Моладзі БНФ» перадалі кіраўніцтву кампані МТС у Беларусі болей за 2500 подпісаў, а таксама зварот з просьбаю перакласьці інтэрфэйс інтэрнэт-старонкі арганізацыі на беларускую мову, нароўні з ангельскай і расейскай.

У адказе кампаніі паведамляецца, што СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» прыкладае максімум намаганьняў для абслугоўваньня абанэнтаў у зручнай для іх форме, піша старонка mfront.net.

У лісьце зазначана, што зараз створана беларуская вэрсія інтэрнэт-старонкі кампаніі і што на яе зазірае 0,76% наведвальнікаў сайта.

«Ацэнена магчымасьць стварэньня беларускамоўнай версіі IVR (0870-даведка МТС). З улікам высокага кошту дадзенага праекта яго рэалізацыя з бягучым годзе не зьяўляецца магчымй. Разам з тым ,у выпадку паляпшэньня фінансавых паказчыкаў, кампанія паўторна разгледзіць магчымасьць рэалізацыі дадзенага праекта ў 2010 годзе», - паведамляюць супрацоўнікі кампаніі.

Адмоўны адказ МТС камэнтуе адзін з арганізатараў кампаніі маладафронтавец Андрусь.

«Дзіўна, што найбуйнейшая кампанія мабільнай сувязі ў Беларусі ня можа знайсьці грошаў для перакладу некалькіх праграм. Тут пытаньне нават не фінансавае, але праграмнае. Акрамя таго, і на старонцы кампаніі, і ў слоганах МТС заўсёды зазначаецца, што кампанію цікавяць меркаваньні людзей. Як мы бачым, кіраўніцтва кампаніі не прыслухоўваецца да меркаваньня тых 2500 тысяч асобаў, што паставілі подпісы, і 5 тысяч юнакоў, што далучыліся да адмысловых інтэрнэт-суполак «За МТС па-беларуску!» На мой погляд, асноўная перашкода беларусізацыі МТС палягае ў тым, што галоўны офіс гэтае кампаніі знаходзіцца ў Расеі...», - кажа моладзевы актывіст.

Апошнія навіны