BE RU EN

Навумаў застаецца кіраўніком федэрацыі хакея і адчувае сябе «добра»

  • 8.04.2009, 15:53

Былы міністр унутраных справаў, які быў зняты з пасады 6 красавіка «па стане здароўя» адчувае сябе добра і наведвае ўсе матчы юніёрскага чэмпіянату свету па хакеі.

Гэтую інфармацыю, як паведамляе «Еўрарадыё», пацвердзілі ў прыёмнай Уладзіміра Навумава ў Федэрацыі хакея.

«Ён падаваў у адстаўку толькі па адной пасадзе - па міністэрскай, -- сказалі ў прыёмнай Навумава. -- Яго пазіцыя такая: адказваць на пытанні наконт яго сыходу з пасады старшыні Федэрацыі хакея ён будзе пасля чэмпіянату свету».

Да таго ж у прыёмнай Уладзіміра Навумава распавялі, што ў шэфа «добры стан здароўя, і ён наведвае ўсе матчы юніёрскага чэмпіянату свету, які праходзіць у Менску».

Апошнія навіны