У Беларусі сталі выпускаць шакаладную каўбасу (Фота)
- 8.04.2009, 14:36
Беларускі вытворца мясных прадуктаў прэзэнтаваў новы прадукт – шакаладна-мясную каўбасу.
Дэлікатэс могуць набыць жыхары Берасця, Кобрына і Менска. Незвычайны для беларускага рынка прадукт выпускаюць у Кобрыне, паведамляе сайт Regionby.org.
Новы прадукт атрымаў назву каўбаса «Міланская», у ёй акрамя мяса прысутнічаюць кавалачкі шакаладу.
Паведамляецца, што гэта навінка для беларускага рынка. Аднак падобную каўбасу прэзэнтавалі на суд еўрапейцаў - немец Ёрг Штароске некалькі гадоў таму прэзентаваў каўбасу з шакаладам і апельсінавай цэдрай на адным з Каўбасных чэмпіянатаў у Берліне.