Абяцаных 700 даляраў заробку не будзе
- 9.04.2009, 8:46
Нават па самых аптымістычных прагнозах сярэдні заробак ў Беларусі будзе 400 даляраў.
«На канец пяцігодкі нам трэба заработную плату давесці, баюся гаварыць, да 700 даляраў, нікуды не падзенемся. 500 даляраў будзе мала. Трэба 700 – сярэдні заробак па краіне, - паставіў Аляксандр Лукашэнка задачу перад урадам падчас свайго штогадовага паслання ў маі мінулага года. Канец «пяцігодкі» - гэта 2010 год.
Але тут здарыўся крызіс. І што цяпер?
Газета «Комсомольская правда в Беларуси» сабрала прагнозы аб тым, колькі мы будзем атрымліваць хуткім часам.
Варыянт першы. Вельмі аптымістычны
2009 год - 1 млн. 160 тысяч рублёў (416 даляраў).
Такую лічбу заклаў ў бюджэт краіны ўрад. Прычым не проста ў бюджэт, а ў бюджэт, які перапісалі з-за крызісу.
Варыянт другой. Аптымістычны
2009 год - 1 млн. 18 тысяч рублёў (365 даляраў).
2010 год - 1 млн. 153 тысячы рублёў (413 даляраў).
На гэтыя грошы беларусы могуць разлічваць, калі спраўдзіцца аптымістычны прагноз Мінэканомікі.
Варыянт трэці. Песімістычны
2009 год - 930 тысяч рублёў (333 даляра).
2010 год - 1 млн. 8 тысяч рублёў (361 даляр).
А вось па самім горшым сцэнары чыноўнікаў, заробкі сёлета ўпадуць амаль на 9%, і толькі да канца наступнага года вернуць свае пазіцыі.
Але ж галоўнае гэта не заробкі, а тое, што за іх можна купіць. Для навочнасці мы перавялі заробкі ў «Доктарскую». Атрымалася, што ў пачатку 2008 года на заробак каля 760 тысяч рублёў можна было купіць 71 кілаграм кілбасы (па кошце 10 700 рублёў). І сёння на заробак ледзь больш за мільён «Доктарскай» можна купіць столькі жа. Ну, калі быць зусім дакладнымі, на 1 кілаграм больш: 72 кіло па кошце каля 14 тысяч рублёў. Атрымліваецца, грошай заплацілі амаль на 300 тысяч больш, а купіць можна практычна тое ж самае. Выходзіць, што нам проста кампенсавалі страты ад росту коштаў. Страшна ўявіць, што будзе, калі заробкі пачнуць памяншацца! Бо прагнозаў аб тым, што кошты ўпадуць ўслед за заробкамі, чыноўнікі не агучвалі.