Буйная аварыя на праспекце Ракасоўскага (Фота)
- 9.04.2009, 9:31
У выніку сутыкнення аўтамабіляў на праспекце ўтварылася кіламетровая пробка.
ДТЗ адбылося 8 красавіка прыблізна ў 18:30 вечара на праспекце Ракасоўскага. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Рэно», малады чалавек, падчас манёўру не разлічыў дыстанцыю, у выніку чаго ягоны аўтамабіль урэзаўся ў «Пежо», паведамляе газета «Наша Ніва».
Кіроўца апошняга ў выніку не зладзіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў слуп прама каля прыпынку насупраць кінатэатра «Салют». Пры гэтым аўтамабіль збіў пажылую жанчыну, якая збіралася перайсці вуліцу. Яе даставілі ў лякарню. У выніку ДТЗ па правым боку праспекта Ракасоўскага ўтварыўся затор даўжынёй больш за кіламетр.