Над Менскам лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі (Фота)
- 12.05.2009, 9:26
Нацыянальныя сцягі з'явіліся адразу на некалькіх цэнтральных вуліцах беларускай сталіцы.
За апошні тыдзень актывісты кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі на праспекце Незалежнасці, на вуліцах Багдановіча, Якуба Коласа і Арлоўская. Такім чынам менчукам нагадалі аб праведзеным у 1995 годзе Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуме, падчас якога нацыянальная сімволіка Беларусі была змененая на неасавецкую.
Бел-чырвона-белыя сцягі з'яўляюцца ў беларускай сталіцы ўжо больш за чатыры тыдні. 14 красавіка актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» пачалі 30-дзённую акцыю па вывешванні нацыянальных сцягоў у цэнтры Менска. Акцыя прысвечаная 14-й гадавіне рэферэндуму па змене нацыянальнай сімволікі. Бел-чырвона-белыя сцягі з'яўляюцца над Менскам у самых ажыўленых месцах горада.