BE RU EN

Кошты на нафту ўпалі пасля тыдня росту

  • 12.05.2009, 9:28

Сусветныя кошты на нафту па выніках таргоў 11 мая знізіліся ўпершыню за апошнія некалькі дзён.

Барэль нафты маркі WTI з пастаўкай у чэрвені патаннеў на 13 цэнтаў і зафіксаваўся на адзнацы $58,50. Аналагічны кантракт на паўночнамарскую нафту Brent упаў ў кошце на 66 цэнтаў і стаў каштаваць $57,48 за барэль сыравіны.

Падчас гандлю на мінулым тыдні кошты на нафту выраслі больш чым на $7.

Тым часам таргі на амерыканскіх фондавых біржах таксама закрыліся паніжэннем асноўных катыровак. Так, індэкс Dow Jones страціў 1,79% і склаў 8421,32 пункта, Nasdaq апусціўся на 0,45% да 1731,24 пункта, а шырокі S&P 500 - на 2,10% да 909,69 пункта.

Гэта стала першым падзеннем індэксаў, зафіксаваным за апошнія дні: на мінулым тыдні амерыканскія біржавыя паказчыкі скончвалі таргі ў плюсе.

Апошнія навіны