BE RU EN

Літва выступае за развіццё грамадзянскай супольнасці праз «Усходняе партнёрства»

  • 12.05.2009, 12:09

Літва будзе імкнуцца да таго, каб у праграме «Усходняе партнёрства» вялікая ўвага надавалася развіццю грамадзянскай супольнасці.

Пра гэта заявіў сакратар МЗС Літвы Эвалдас Ігнатавічус 11 траўня ў Таліне падчас сустрэчы з калегамі краінаў Балтыі, паведамляе прэс-служба літоўскага міністэрства.

Сакратары знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі падрыхтоўку паседжання кіраўнікоў МЗС краінаў ЕЗ 18—19 траўня ў Брусэлі аб развіваючым супрацоўніцтве ў межах «Усходняга партнёрства» і пытанні фінансавання.

На думку Ігнатавічуса, для рэалізацыі новай палітыкі ЕЗ трэба дзейнічаць актыўна і ўзгоднена. Ён абмеркаваў актуальныя пытанні адносінаў з усходнімі суседзямі з калегам з Эстоніі Марцінам Вольмерам.

Як БелаПАН паведамляў раней, у межах «Усходняга партнёрства» будзе створаны форум для ўзаемадзеяння грамадзянскай супольнасці 27 краінаў ЕЗ і шасці партнёраў: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Апошнія навіны