BE RU EN

Студэнтаў-мэтавікоў прымусяць адпрацоўваць па размеркаванні 3 гады

  • 13.05.2009, 17:55

Трохгадовая абавязковая адпрацоўка закладзеная ва ўказе № 243, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 мая.

Паводле ўказу Лукашэнкі, пасля вну выпускніку-мэтавіку прыйдзецца адпрацаваць не менш за тры гады, пасля ссну - не менш за адзін год. Адпаведныя змены і дадаткі занесеныя ў правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Органам дзяржаўнага кіравання прадстаўленае права павялічваць мэтавы прыём у падведамныя ўстановы адукацыі ў населеных пунктах з колькасцю жыхароў да 20 тыс. чалавек. Уведзеная таксама мэтавая падрыхтоўка кадраў па чыгуначных спецыяльнасцях.

Як адзначылі ў прэс-службе Лукашэнкі, прыняцце ўказу звязанае з рэалізацыяй патрабаванняў дэкрэту ад 17 ліпеня 2008 года №15, а таксама неабходнасцю падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для працы ў сельскай мясцовасці і населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, службы ў памежных войсках.

Апошнія навіны