«Антыкрызныя» аўтамабілі беларускіх чыноўнікаў: Порш, Хамер, Інфініці
- Виктор Малишевский, malishevsky.livejournal.com
- 18.05.2009, 11:33
З самых лепшых меркаванняў міністэрства транспарта, здаецца, дзяржаўную таямніцу раскрыла - гараж службовых чынавенскіх аўто.
Калі я ўсё правільна разумею і нічога не блытаю, кожнай дзяржаўнай машыне вызначылі норму расходвання бензіну. Краіна, ты цяпер ведаеш, на чым чыноўнікі эканомяць, ездзючы!
Толькі з цяжкасцю ў іх атрымліваецца кожную кроплю бензіну берагчы. Ну, затое з камфортам. Вось спартовы пазадарожнік Audi Q7, Крайслер Гранд Ваяж – абодва аўто лопаюць амаль 16 літраў на 100 км.
Не вельмі пераканаўча эканоміць BMW 7 (15 л.). І дужа шкада, што Порш Кайен жарэ больш за усіх - 18 літраў. Але куды без Порша сёння чыноўніку, які паважае сябе? Ён ёсць у дзяржаўным гаражы!
Туды, у гараж, зрэшты, нават Хамер Н2 змяшчаецца (тыя ж 18 літраў). Але ў крызіс лепш ужо перасесці на Інфініці FX45 (расходванне ўсяго 14,8 літра).
Больш за ўсё дзівяць кітайскі і карэйскі пазадарожнікі Graet Wall (11 л.) і SsangYong - нечакана для чыноўніка пасля Інфініці. Хаця гэты апошні - узор эканоміі (усяго 8,5 літраў дызпаліва). На ўзроўні ВАЗа (усе мадэлі тут). Чамусьці толькі Самандаў айчынных у службовым гаражы няма.