Шэсце пад лозунгам «Свабоду палітвязням!» у Менску (Фота)
- 18.05.2009, 14:07
16 траўня ў Дзень беларускай салідарнасці актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» была праведзеная акцыя салідарнасці з палітвязнямі.
Маладыя апазіцыянеры прайшлі па вуліцах Менска з транспарантам «Свабоду палітвязням!». У канцы акцыі расцяжка была замацаваная каля кінатэатра «Вільня».
Нагадаем, што адзін з палітвязняў, Мікалай Аўтуховіч, ужо месяц трымае ў ізалятары галадоўку пратэсту. Ён патрабуе ў найкарацейшыя тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць яму, а таксама падследным па гэтай справе Уладзіміру Асіпенку і Юрыю Лявонаву меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.