У Венесуэле запрацавала першая беларуская буравая свідравіна
- 21.05.2009, 16:50
На радовішчы Гуара Эсце ў Венесуэле забуреная свідравіна, спраектаваная беларускімі спецыялістамі СП па здабычы нафты.
Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта».
Перш чым прыступіць да свідравання нетраў беларускія спецыялісты правялі геалагічную выведку мясцовасці, падлічылі магчымыя запасы нафты, вызначылі мэтазгоднасць і месца будаўніцтва свідравіны. Затым спраектавалі і пабудавалі свідравіну, якая стала першай не толькі ў скарбонцы беларускіх нафтавікоў на тэрыторыі Лацінскай Амерыкі, але і ў гісторыі сумеснага венесуэльска-беларускага прадпрыемства. Да гэтага моманту супрацоўнікі СП «Петролера Белавенесалана» здабывалі нафту з ужо прабураных свідравінаў. Выконваць буравыя працы будуць нафтавікі кампаніі «Петракс» пад кантролем беларускіх спецыялістаў.
Сумеснае венесуэльска-беларускае прадпрыемства па здабычы нафты «Петролера Белавенесалана» вядзе распрацоўку двух радовішчаў: блок Х Лага Медыя і Гуара Эсце. У 2008 годзе прадпрыемства здабыла 680 тыс.т нафты.